Мемарыяльны крыж паўстанцаў 1863–1864 гадоў


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Размешчаны на польскіх вайсковых могілках мемарыяльны крыж з’яўляецца адным з нешматлікіх помнікаў, прысвечаных памяці пра паўстанне 1863–1864 гадоў у Беларусі.

Паўстанне 1863–1864 гадоў, ці паўстанне Кастуся Каліноўскага, стала самай яскравай і трагічнай спробай аднавіць беларускую дзяржаўнасць у ХІХ стагоддзі. На крыжы – выява Ісуса Хрыста, шыльда з лічбамі “1863”, а таксама скульптурная выява косаў, вертыкальна насаджаных на шасты. Такія косы былі зброяй беларускіх паўстанцаў.

Дата публікацыі: 26.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць