Крупкі. Бюст Кавалёнка


Уладзімір Кавалёнак – беларускі касманаўт, ураджэнец Крупскага краю.

У 1984 годзе на высокім гранітным пастаменце быў усталяваны бюст касманаўта Уладзіміра Кавалёнка, які нарадзіўся 3 сакавіка 1942 года ў вёсцы Белае Крупскага раёна Мінскай вобласці. Пася заканчэння школы ў Крупскім раёне ён паступіў у Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (у Расіі), якое скончыў у 1963 годзе. З 9 па 11 кастрычніка 1977 года Уладзімір Каваленка здзейсніў свой першы палёт у космас на касмічным караблі «Саюз-25». Агулам ён правёў на арбіце 216 сутак, у тым ліку 2 гадзіны ў адкрытым космасе. З 1989 па 1992 год з'яўляўся народным дэпутатам Рэспублікі Беларусь. Зараз пражывае ў Расійскай Федэрацыі.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць