Слуцк. Музей гісторыі слуцкіх паясоў


Слуцк увайшоў у гісторыю Беларусі вырабам адметных паясоў, якія атрымалі сваю назву ад назвы горада.

Слуцкія паясы — вырабы ручнога ткацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, элемент традыцыйнага параднага мужчынскага строю беларускай шляхты. Паясы мелі вялікі кошт і перадаваліся ў спадчыну. Цікавы факт, што ў Вялікім Княстве паясы ткалі толькі мужчыны: працэс ткацтва вымагаў значных фізічных высілкаў. Музей гісторыі слуцкіх паясоў мае арыгінал і копію легендарнага пояса. Экспазіцыя распавядае як працавала мануфактура па вырабе паясоў у XVIII—XIX стагоддзях, паказвае адзенне, якое насілі прадстаўнікі шляхты і звычайныя сяляне. Гонар музея — ткацкі станок нямецкай фірмы Mageba. Музей месціцца пры фабрыцы «Слуцкія паясы», якая спецыялізуецца на выпуску ткацкіх вырабаў. Музей працуе штодня, акрамя панядзелку, з 9.00 да 17.30. Калі наведаць музей у працоўны дзень, экскурсантам дазваляюць паназіраць за працай слуцкіх ткачых. А ў фае музея знаходзіцца сувенірная крама, у якой можна набыць унікальныя сувеніры з фабрыкі, а таксама тавары іншых беларускіх вытворцаў.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць