Свята-Міхайлаўскі сабор


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/175c7f7a-567f-41e9-b8ff-d6ce6119600c.mp3

Гэты храм – адзіны ацалелы з 13 цэркваў і 3 манастыроў старадаўняга горада.

Свята-Міхайлаўскі сабор – помнік драўлянага дойлідства XVIII—XIX стагоддзяў, пабудаваны ў традыцыях народнага дойлідства з элементамі барока і позняга класіцызму. Першапачаткова храм існаваў пад назвай Канстанцінаўская царква ў Старым горадзе. У канцы XVIII стагоддзя перанесена ў прадмесце Востраў і пастаўлена на месцы разбуранай у 1795 годзе Міхайлаўскай царквы. У 1798 годзе Канстанцінаўскую царкву перайменавалі ў гонар Арханёла Міхаіла. Спачатку была двухзрубная, складалася з асноўнага аб’ёму і алтарнай апсіды, у канцы XIX ст. з захаду ад асноўнага аб’ёму прыбудаваная вежа-званіца. У 1990-я гады царква атрымала статус сабора.

Дата публікацыі: 26.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць