Помнік тысячагоддзя Брэста


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/608d6f1f-9055-4e2b-844c-c94f79ee2455.mp3

Помнік быў узведзены 26 ліпеня 2009 года на скрыжаванні вуліц Гогаля і Савецкай у старой частцы горада за кошт сродкаў горада і ахвяраванняў гараджан.

Аўтарамі помніка з'яўляюцца архітэктар Аляксей Андраюк, скульптар Аляксей Паўлючук. Помнік, вышынёй 15 метраў, задуманы як мадэль горада, выяўленая ў гістарычных вобразах (князь Уладзімір Васількавіч, вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Вітаўт, а таксама канцлер Вялікага Княства Літоўскага Мікалай Радзівіл Чорны) і ў абагульненых вобразах жыхароў горада (летапісец, салдат, жанчына-маці). Усе фігуры размешчаны пад аслонай Анёла-ахоўніка.

У красавіку 2011 года быў усталяваны кругавы гарэльеф агульнай плошчай 11 квадратных метраў. На ім знайшлі адлюстраванне 6 гістарычных сюжэтаў: паданне пра заснаванне горада, будаўніцтва горада, удзел берасцейцаў у Грунвальдскай бітве, выданне Берасцейскай Бібліі, абарона Брэсцкай крэпасці 1941 года.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць