Мар’іна Горка. Сядзіба Макава


Сядзіба ў Мар’інай Горцы існавала з XVI стагоддзя. Яе ўладальнікі часта мяняліся. У свой час імі былі Радзівілы, Бужынскія, Ратынскія, Крупскія, а таксама прадстаўнікі менш славутых шляхецкіх родаў.

Пасля паўстання 1863 года маёнтак быў узяты ў секвестр і, як і ўвесь горад, стаў уласнасцю міністра ўнутраных спраў Расійскай імперыі Льва Макава. Дарэчы, менавіта Леў Макаў запатрабаваў, каб чыгунку вялі праз Мар’іну Горку. Таксама пры ім у 1876 годзе быў пабудаваны сядзібны дом з чырвонай цэглы, які на сёння з’яўляецца галоўнай славутасцю Мар’інай Горкі. Сядзіба Макава некалькі разоў капітальна рамантавалася. Закладзены каля яе парк у выніку гаспадарчых змяненняў захаваўся толькі часткова. З 1935 па 1941 гады ў будынку быў размешчаны Дом творчасці пісьменнікаў Беларусі, дзе ў свой час працавалі і адпачывалі класікі беларускай літаратуры Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Кузьма Чорны. Зараз у сядзібным доме размяшчаецца медыцынская ўстанова.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць