Мінск. Чыгуначны вакзал


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/9c928f13-b5b1-4ca9-b9ff-f51b6ff5d226.wav

Мінскі чыгуначны вакзал (да 1928 г. — Віленскі вакзал) — пасажырскі тэрмінал чыгуначнай станцыі «Мінск-Пасажырскі».

Мінскі чыгуначны вакзал знаходзіцца ў цэнтры горада. Першы будынак чыгуначнага вакзала з’явіўся ў Мінску ў 1871–1874 гадах. Падчас Другой сусветнай вайны будынак вакзала быў знішчаны. Новы вакзал быў пабудаваны ў 1946 г. і праіснаваў да 1991 г., калі яго дэмантавалі для пабудовы сучаснага чыгуначнага вакзала. 30 снежня 2000 г. новы будынак вакзала пачаў сваю працу. Сетка падземных пераходаў злучае вакзал з чыгуначнымі платформамі, станцыяй метро «Плошча Леніна» і Прывакзальнай плошчай.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць